Любы законапраект, перш чым трапіць на подпіс да Аляксандра Лукашэнкі, спачатку паступае на ўхвалу ў Палату прадстаўнікоў, а потым у Савет Рэспублікі.
«Адказнымі за падрыхтоўку дакумэнта прызначаны МУС, Вярхоўны суд і Генэральная пракуратура, — сказалі Zerkalo.io ў прыёмнай Палаты прадстаўнікоў. — Да нас праект гэтага закону пакуль не паступаў, і нават прыкладна невядома, калі паступіць. Можа, калі я пакладу слухаўку, ён трапіць да нас. Магу сказаць адно: на гэты момант (на 11.00) яго ў Палаце няма».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бандыты і экстрэмісты ня з гэтай сэрыі». Лукашэнка правёў нараду аб амністыі і пазбаўленьні грамадзянства тых, хто «ўцёк за мяжу»У прыёмнай паведамілі, што займацца дакумэнтам будзе камісія па нацыянальнай бясьпецы. Яе ўзначальвае былы начальнік Генштабу Ўзброеных сіл, а цяпер дэпутат Алег Белаконеў.
У прыёмнай камісіі па нацыянальнай бясьпецы, у сваю чаргу, паведамілі, што дакумэнт і да іх пакуль не паступаў. Калі паступіць — ня ведаюць.
«Нам гэтую інфармацыю ніхто не дае. Калі паступіць, тады паступіць, — сказалі ў прыёмнай камісіі па нацыянальнай бясьпецы. — Мы нават ня ведаем, на якім ён сьвеце».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнку трэба маліцца, каб беларусы яму прабачылі». Што беларускія эмігранты думаюць пра «амністыю для беглых» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пробліск літасьці пасярод лявіны рэпрэсій. Навошта Лукашэнку амністыя?