Экспэртка: Наступнай прэзыдэнткай можа стаць Калесьнікава

Your browser doesn’t support HTML5

Ці была беларуская мірная рэвалюцыя жаночай? Ці патрыярхат гэта сынонім аўтакратыі і таталітарызму? Як мяняецца лідэрка Сьвятлана Ціханоўская? Якая эвалюцыя Веранікі Цапкалы? І якая палітычная будучыня ў Марыі Калесьнікавай?

Пра гэта гаворым у эфіры Свабоды Premium зь Веранікай Лапуцькай, экспэрткай у міжнародных справах, сузаснавальніцай дасьледчага цэнтру EAST Center, кансультанткай міжнародных арганізацый і інстытуцый.