У Беларусі на 15 верасьня 1337 чалавек прызналі палітычнымі зьняволенымі праваабаронцамі «Вясны» . Іншыя праваабарончыя ініцыятывы лічаць, што зьняволеных з палітычных матываў значна больш.
Аляксандар Францкевіч сустрэўся з маці
6 верасьня палітзьняволенага актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча асудзілі на 17 гадоў калёніі. На наступны дзень на кароткатэрміновым спатканьні зь ім змагла сустрэцца ягоная маці Тацяна.
«Мы размаўлялі пра ўсё, і гадзіны было мала. Сын ведае пра падзеі ва Ўкраіне і з надзеяй глядзіць на цяперашнюю сытуацыю. Ён не сумуе і кажа: „Мама, якая розьніца — 3 гады, 10, 15 ці 17 — усё адно ня будзем столькі сядзець, не перажывай“. Такая ўпэўненасьць падтрымлівае і мяне: думала, буду там плакаць, але, дзякуй богу, вытрывала».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы рэкорд: У Беларусі 1337 прызнаных палітвязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Начальнік калёніі сказаў: «Мне чалавека прасьцей сьпісаць, чым прасьціну». Як палітвязьні ўжываюцца ў калёніях з крымінальнікамі