Уладзімір Зяленскі трапіў у ДТЗ у сталіцы сваёй краіны.
Сам прэзыдэнт сур’ёзна не пацярпеў, але для ягонага кіроўцы выклікалі хуткую дапамогу.
Паводле памочніка Зяленскага Сяргея Нікіфарава, у аварыю трапілі адразу некалькі машын: легкавік урэзаўся ў аўтамабіль зь Зяленскім і картэж, які яго суправаджаў.
«Мэдыкі, якія суправаджалі кіраўніка дзяржавы, аказалі кіроўцу аўтамабіля экстраную дапамогу і апэратыўна перадалі яго хуткай дапамозе. Лекар агледзеў прэзыдэнта, сур’ёзных траўм ня выяўлена», — напісаў Нікіфараў.
Ён дадаў, што праваахоўныя органы Ўкраіны высьвятляюць усе акалічнасьці аварыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі абвінаваціў расейскія войскі ў спробе затапіць Крывы Рог ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі прыехаў у вызвалены з расейскай акупацыі Ізюм, там зноў паднялі ўкраінскі сьцяг. ФОТА