Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі напісаў у сваім Тэлеграм-канале:
«Краіна-тэрарыст працягвае ваяваць супраць мірнага насельніцтва. На гэты раз — ракетныя ўдары па гідратэхнічных збудаваньнях і спроба затапіць Крывы Рог. Усё, што могуць акупанты — гэта пасеяць паніку, стварыць надзвычайную сытуацыю, паспрабаваць пакінуць людзей без сьвятла, цяпла, вады і ежы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі прыехаў у вызвалены з расейскай акупацыі Ізюм, там зноў паднялі ўкраінскі сьцяг. ФОТАРасейскія войскі выпусьцілі сёньня па Крывым Рогу восем крылатых ракетаў. Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніка офісу прэзыдэнта Кірыл Цімашэнка.
«Сёньня расейскія войскі накіравалі максымальную колькасьць удараў на гідратэхнічныя збудаваньні. Мэта відавочная — спроба стварыць аварыйную сытуацыю. Ім не важна, ці застануцца людзі без вады, ці горад апынецца ў вадзе. Ім патрэбная наша паніка, у якой цяжка прымаць рашэньні. Таму мы не панікуем», — заявіў прадстаўнік Офісу прэзыдэнта.
Паводле зьвестак СМІ, з прычыны ўдараў па гідратэхнічных збудаваньнях узровень вады ў рацэ Інгулец узьняўся на 2-3 мэтры. У Крывым Рогу нарадзіўся Ўладзімір Зяленскі.