Сужэнцы знаходзяцца на «Валадарцы», паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Затрыманьне Паліны Палавінкі адбылося яшчэ 2 чэрвеня, але БАЖ даведаўся пра гэта толькі нядаўна. Вядома, што яе, як і мужа, абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- ч. 1 арт. 342 — актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак,
- арт. 369-1 — дыскрэдытацыя Беларусі.
Цяпер Паліну і Дзьмітрыя ўтрымліваюць у СІЗА-1 Менску.
Дзьмітрыя Лукшу затрымалі пасьля ператрусу ў кватэры сёлета ў Менску 11 сакавіка. Раней ён шмат гадоў працаваў у Белтэлерадыёкампаніі, быў вядучым праграмы «Зона X».
На момант затрыманьня Дзьмітры працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24», і падставай для затрыманьня стаў ягоны апошні сюжэт на канале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за два месяцы за кратамі знаходзіцца экс-журналіст БТ Дзьмітры Лукша