Чакаецца, што разьвітацца з каралевай прыедуць каля 500 высокапастаўленых палітыкаў з усіх краін сьвету. Будучае пахаваньне называюць найбуйнейшым дыпляматычным сходам, які праводзіўся ў Вялікай Брытаніі за некалькі дзесяцігодзьдзяў.
Раней СМІ паведамлялі, што запрошаным на пахаваньне гасьцям рэкамэндуюць не карыстацца прыватным транспартам — іх будуць развозіць спэцыяльныя аўтобусы. Выключэньне зробяць для прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна зь меркаваньняў бясьпекі.
Кіраўнікі дзяржаў змогуць узяць на пахаваньне яшчэ аднаго чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каралева Лізавета II рушыла ў апошні шлях. ФОТАУ панядзелак лідэрка дэмакратычных сіл Беларусі Сьвятлана Ціханоўская наведала брытанскую амбасаду ў Вільні і пакінула запіс у кнізе спачуваньняў з нагоды сьмерці каралевы Лізаветы II. 9 верасьня, на наступны дзень пасьля сьмерці каралевы, Ціханоўская таксама выказала спачуваньні каралеўскай сямʼі.
Спачуваньні ад імя беларускага народу і сябе асабіста выказаў і Аляксандар Лукашэнка. «Нават у найбольш складаныя часы дзяржаўная мудрасьць і аўтарытэт Лізаветы ІІ заўсёды дазвалялі ўзьняцца над палітычнай каньюнктурай. У Рэспубліцы Беларусь з глыбокай павагай і адказнасьцю ставяцца да маральнага запавету Яе Вялікасьці аб безальтэрнатыўнасьці далейшага руху чалавецтва па шляху добрасуседзтва і міласэрнасьці», — гаворыцца ў ягоным спачуваньні.
Пахаваньне каралевы адбудзецца 19 верасьня.