Сайт на чатырох мовах: літоўскай, ангельскай, расейскай і беларускай.
Пасьля сфальсыфікаваных выбараў і самых маштабных у гісторыі краіны пратэстаў тысячы жыхароў пакінулі Беларусь, каб пазьбегнуць рэпрэсіяў, адзначаецца ў разьдзеле «Пачатак».
Разьдзел «Межы» пачынаецца словамі «Беларусы, якія перабраліся ў Літву, — у пошуках новых магчымасьцяў вядзеньня пачатай барацьбы і аказаньня дапамогі людзям унутры Беларусі».
Пасьля перажытых рэпрэсіяў наступствы траўмы працягваюць перасьледаваць беларусаў, што групуюцца па ўсёй Вільні — адзначаецца на сайце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі сацапытаньня: у Літве з дыскрымінацыяй сутыкаліся 16% беларускіх эмігрантаў, у Польшчы — 31%, Грузіі — 39%