Пра гэта паведамляецца на старонцы крамы ў Фэйсбуку:
«Сябры, мы прыпыняем сваю дзейнасьць. Верым, што часова. Няма для беларуса больш каштоўнага, чым Бацькаўшчына, культура, гісторыя і мова! Мы ведаем свае карані, ганарымся мінуўшчынай і сучаснасьцю. Кожны крок — гэта шлях да новага. Крочым далей! Дзякуем вам за сяброўства і падтрымку! Замовы прымаем шчэ з тыдзень, пакуль не ўладкуем усе тэхнічныя справы. Усё будзе добра!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Воршы ўлады закрываюць краму нацыянальнай сымболікіЛетась пасьля частых візытаў дзяржаўных органаў мусілі закрыцца ці зазналі сур’ёзныя цяжкасьці ў далейшай працы крамы «Князь Вітаўт», Symbal.by, «Росквіт», Honar, Vokladki, БЧБ.бел, «Адметнасьць», «Цудоўная крама», «Хамелеон», LSTR Adzieńnie і іншыя.