Пра затрыманьне дызайнэра, рэкляміста, выдаўца Анатоля Лазара стала вядома 11 верасьня.
Дызайнэра Анатоля Лазара арыштавалі на 15 сутак. Пра вырак паведаміў канал @by_culture. Лазара затрымалі днямі ў Менску. Вядома, што дома ў яго адбыўся ператрус, забралі кампутар і тэлефон. Раней Анатоля ўжо затрымлівалі — у студзені 2021 году яго забіралі ў ДФР, нібыта каб праверыць, ці заплаціў ён падаткі.
Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псэўданімам Wiecier Mechaniczny, — сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-парталу «Тузін гітоў», быў партнэрам і кіраўніком менскай студыі рэклямы і дызайну «Адліга».
Пра затрыманьне Лазара 11 верасьня паведаміў у сацыяльных сетках маладачанскі праваабаронца Аляксандар Капуцкі.