Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы паведаміла, што 10 верасьня на літоўска-беларускім памежжы разьвярнулі 107 мігрантаў. З пачатку году ў Літве зафіксавалі 6.371 спробу нелегальнага пераходу мяжы.
Памежная служба са спасылкай на калегаў з Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі адзначыла, што 10 верасьня было зафіксавана 15 спробаў незаконнага перасячэньня беларуска-латвійскай мяжы.
Памежная ахова Польшчы ў «Твітэры» паведаміла, што за мінулыя суткі з боку Беларусі мяжу спрабавалі нелегальна перасекчы 20 грамадзян Марока, Эгіпта, Турцыі і Ірака. Сьцьвярджаецца, што замежнікі прыбылі ў Беларусь з Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва завяршыла пабудову фізычнага бар’еру на мяжы зь Беларусьсю. Агароджа і калючы дрот расьцягнуліся на 500 кмМіграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся вясной 2021 года. Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
Да пачатку вайны ва Ўкраіне міграцыйныя патокі істотна скараціліся, але пасьля зноў вырасьлі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Служба аховы дзяржмяжы Літвы: Беларускія памежнікі суправаджаюць нелегальных мігрантаў да месцаў, дзе яшчэ няма плота