«На харкаўскім напрамку мы пачалі наступаць ня толькі на поўдзень і ўсход, але і на поўнач. Да выхаду на Дзяржаўную мяжу засталося 50 кілямэтраў. Узяцьце магутных апорных пунктаў расейскіх войскаў, якія яны з гонарам назвалі „Масква“, „Омск“ і „Піцер“, дало магчымасьць перайсьці ў контрнаступленьне на Балаклею, Ізюм і Купянск», — напісаў Валер Залужны ў Facebook.
Напрыканцы жніўня ўкраінскія войскі пайшлі ў контрнаступленьне на Херсонскам і Харкаўскім напрамках. Апэрацыя адбываецца хутчэй, чым чакалі абодва бакі канфлікту. Украінскія вайскоўцы ўжо вызвалілі шэраг населеных пунктаў. Генштаб Украіны заяўляе, што наўмысна паведамляе падрабязнасьці з апазьненьнем. Расейскі бок называе сваё адступленьне перадыслякацыяй войскаў на ўсход Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці можа ўкраінскі контранаступ пераламіць хаду вайны? Што пра гэта кажуць былы камандуючы NATO ды іншыя экспэрты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заявіў, што з пачатку верасьня Ўзброеныя сілы Ўкраіны вызвалілі каля 2 тысяч квадратных кілямэтраў украінскай тэрыторыі