Прыбыўшы ў сталіцу цягніком, Бэрбок заявіла, што Нямеччына «будзе працягваць падтрымліваць Украіну столькі, колькі гэта будзе неабходна — пастаўкамі зброі, а таксама гуманітарнай і фінансавай дапамогай».
Плянуецца, што Бэрбок сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Украіны Дзьмітрыем Кулеба і іншымі афіцыйнымі асобамі і абмяркуе спосабы дапамогі Нямеччыне ў разьмінаваньні і расьсьледаваньні меркаваных ваенных злачынстваў, учыненых расейскімі войскамі на тэрыторыі Ўкраіны.
Па словах міністра, яна разумее, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін «разьлічвае на тое, што нам надакучыць спачуваць пакутам Ўкраіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Украіны просіць ад Нямеччыны павелічэньня вайсковай дапамогіЯна таксама спаслалася на цэны на энэрганосьбіты, якія ўзьляцелі ў Эўропе з-за абмежаваньня Расеяй паставак нафты і прыроднага газу – дзеяньняў, якія, па словах Захаду, Масква прымае ў адказ на санкцыі, уведзеныя Эўразьвязам у сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.
«Ён (Пуцін – рэд.) верыць, што можа падзяліць нашы грамадзтвы хлусьнёй і шантажаваць нас пастаўкамі энэргіі, а таксама што ён можа пазбавіць нас здольнасьці абараняцца ад гэтай жорсткай атакі на ўсе нашы каштоўнасьці», — дадала Бербок.
Яна выказала меркаваньне, што гэтая тактыка не спрацуе.
Гэта другі візыт Бэрбок ва Ўкраіну пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ў краіну ў лютым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцлер Нямеччыны паабяцаў Кіеву новую артылерыю і заклікаў да пашырэньня Эўразьвязу з уключэньнем у яго Ўкраіны, Малдовы і Грузіі