Савет міністраў зьмяніў заснавальніка латвійскага санаторыя «Беларусь». Гэта прадугледжана пастановай № 591 ад 8 верасьня, якую 10 верасьня апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цяпер функцыі заснавальніка ў дачыненьні да грамадзкай установы «Санаторый «Беларусь» будзе выконваць Рэспубліканскі цэнтар па аздараўленьні і санаторна-курортным лекаваньні насельніцтва. Да гэтага часу санаторый адносіўся да Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, супраць якога былі сёлета ўвялі санкцыі.
Таксама ў пастанове значыцца, што цяпер фінансаваньне санаторыяў «Беларусь» ў Латвіі і Літве можа адбывацца ня толькі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, але і за кошт іншых крыніц.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Юрмале праз санкцыі закрыўся санаторый «Беларусь», зьвязаны з кіраўніцтвам справамі ЛукашэнкіУ ліпені 2021 году ўрад Беларусі вывеў кіраўніцтва справаў Лукашэнкі з заснавальнікаў санаторыя ў літоўскіх Друскеніках, каб пазьбегнуць санкцый — функцыі заснавальніка санаторыя перадалі Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва.
У красавіку 2022 году санаторый «Беларусь» у Юрмале спыніў працу: як было абвешчана на сайце санаторыю — «у сувязі з санкцыйнымі абмежаваньнямі». Бяз працы засталіся 180 супрацоўнікаў.
У чэрвені міністар юстыцыі Латвіі Яніс Борданс даручыў падрыхтаваць спэцыяльны законапраект, які ўрэгулюе нюансы канфіскацыі санаторыя «Беларусь», яго плянавалі выкарыстоўваць для разьмяшчэньня ўкраінскіх уцекачоў і рэабілітацыі пацярпелых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніка санаторыю «Беларусь» у Юрмале ўнесьлі ў «чорны сьпіс» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Латвіі зьбіраецца канфіскаваць санаторый «Беларусь» і «Дом Масквы»