У апублікаваным у пятніцу камэнтары нямецкай мэдыягрупе Funke Дзяніс Малюська сказаў, што Кіеў выступае за прыняцьце Генасамблеяй ААН рэзалюцыі па ўсталяваньні міжнароднага кампэнсацыйнага мэханізму.
Памер шкоды інфраструктуры Ўкраіны ў выніку расейскага вайсковага ўварваньня ацэньваецца ў значна большую суму, 300 мільярдаў даляраў — гэта ўсё актывы расейскага нацыянальнага банка ў краінах «Групы сямі», якія былі «замарожаныя» ў рамках санкцый пасьля пачатку вайны, піша DPA.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны ЭЗ ня будуць уводзіць «столь цэнаў» на расейскі газАкрамя доступу да сродкаў Банка Расеі Ўкраіна, паводле слоў кіраўніка Мінюста, зацікаўлена ў доступе да замежных рахункаў расейскіх дзяржпрадпрыемстваў, а таксама да канфіскаванай уласнасьці расейскіх алігархаў.
Украіна ўжо патрабавала кампэнсацыі ад Расеі праз уварваньне на сваю тэрыторыю. У чэрвені ўкраінскі Мінюст падаў пазоў у Эўрапейскі суд па правах чалавека, запатрабаваўшы поўнага вываду войскаў і прысуджэньня грашовай кампэнсацыі пацярпелым у выніку агрэсіі. На першым этапе ўварваньня шкода ад вайны ацэньвалася ў 80 мільярдаў долараў, адзначае «Медуза».