«Хоць выкарыстаньне Расеяй беларускай тэрыторыі адыграла важную ролю ў няўдалым наступе Расеі на Кіеў у пачатку ўварваньня, беларускія сілы маюць абмежаваныя наступальныя магчымасьці, малаверагодна, што яны разгорнуць свае сілы ва Ўкраіне. Вельмі малаверагодна, што гэтыя вучэньні зьяўляюцца сьведчаньнем падрыхтоўкі да прамога ўдзелу Беларусі ў вайне ва Ўкраіне», — гаворыцца ў паведамленьні выведкі, якое апублікавала Мінабароны Вялікай Брытаніі 9 верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі праводзяць новыя манэўры, якія турбуюць Украіну: вучацца «вызваляць часова захопленыя тэрыторыі»8 верасьня ў Беларусі пачалося чарговае камандна-штабное вучэньне Ўзброеных сіл, якое мае працягнуцца да 14 верасьня. На вучэньнях, сярод іншага, будуць адпрацоўваць «вядзеньне баявых (спэцыяльных) дзеяньняў у вызваленьні тэрыторыі, часова захопленай супернікам».
Ва Ўкраіне раней выказалі занепакоенасьць гэтымі вучэньнямі. Паводле прадстаўніка Генштабу УСУ Аляксея Громава, ня выключана, што пад «вызваленьнем тэрыторыі, часова захопленай супернікам» могуць мецца на ўвазе прымежныя раёны Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласьцей, бо гэта, паводле яго, «адпавядае канцэпцыі сумесных дзеяньняў узброеных сіл так званай „саюзнай дзяржавы“ на ўкраінскім кірунку».
Украіна таксама пачала праводзіць вучэньні каля беларускай мяжы — ў Жытомірскай, Ровенскай і Валынскай абласьцях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Беларусі абвінаваціла ўкраінскі Генштаб у «правакацыі» ў навіне пра беларускія манэўры ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна праводзіць вайсковыя вучэньні каля беларускай мяжы. Раней свае манэўры пачалі ў Беларусі