«Сапраўды, прэмʼер-міністар Маравецкі адправіўся ў Кіеў. Будзе сэрыя зь некалькіх сустрэч. Важныя рэчы, якія мы абмяркуем у сувязі з геапалітычнай сытуацыяй, у тым ліку энэргетычным рынкам, энэргетычнай і ваеннай бясьпекай», — сказаў прадстаўнік польскага ўраду ў Polsat News.
Ён адзначыў, што, згодна з працэдурай бясьпекі, інфармацыя аб месцах наведваньня прэмʼера паведамляецца з пэўным спазьненьнем.
Мюлер таксама прызнаў, што «сёньня ня будзе ніякіх новых рэчаў, якія карэнным чынам зьменяць рэчаіснасьць, бо «сытуацыя на ўсходнім фронце па-ранейшаму няпростая».
«З другога боку, такія жэсты і прысутнасьць — гэта заўсёды палітычны сыгнал Крамлю, і гэты сыгнал будзе пададзены і сёньня. Мы падтрымаем Украіну ў гэтай вельмі складанай сытуацыі, бо лічым, што Расея парушае ўсе магчымыя міжнародныя стандарты. Акрамя таго, абарона Ўкраіны — гэта і абарона нашай бясьпекі», — сказаў Пётар Мюлер.
Паведамляецца, што ў Кіеў паехаў і былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны ЭЗ дамовіліся сумесна навучаць украінскіх вайскоўцаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Польшчы: мы хацелі б сыходу Пуціна, але захаваць Украіну важней