У Гомельскім абласным судзе 15 верасьня завяршылі разгляд справы мазырскага экаактывіста Паўла Наздры, паведамляе «Вясна». Суд пачаўся 9 верасьня.
Яго абвінавацілі ў садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэксу за перасылку інфармацыі пра перасоўваньне расейскіх войскаў у Мазыры тэлеграм-каналу «Беларускі гаюн».
Судзьдзя Людміла Грынько прызначыла яму два гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Павел Наздра — экалягічны актывіст з Мазыра, яго затрымалі 11 траўня гэтага году.
Павал — прадстаўнік у Мазыры ініцыятывы «Зялёны дазор». Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалягічных акцыяў і ініцыятываў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўладных органаў.
Таксама Павал Наздра — адзін з сузаснавальнікаў партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мазыр: яшчэ аднаго актывіста незалежнага прафсаюзу звольнілі з працы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абласны суд адмяніў штраф актывісту з Мазыра