Хоць фінальная частка вайны яшчэ не напісана, «вельмі цяжка ацаніць ход кампаніі для Пуціна інакш, як правал», лічыць Уільям Бёрнс.
Па словах Бёрнса, адна з праблем заключаецца ў тым, што Пуцін аточаны дарадцамі, не гатовымі прапаноўваць альтэрнатыўны пункт гледжаньня. Расейскі лідэр таксама чакаў, што рашучасьць эўрапейцаў падтрымліваць Украіну хутка скончыцца ў той час, як увага амэрыканцаў будзе адцягнута іншымі праблемамі ва ўмовах зацяжнога ваеннага канфлікту, лічыць кіраўнік ЦРУ.
У гэты момант, мяркуе Бёрнс, Пуцін разьлічвае на тое, што ў яго больш запасу трываласьці, чым ва ўкраінцаў, эўрапейцаў і амэрыканцаў, зьдзяйсьняючы тую ж памылку, якая была зьдзейсьнена перад пачаткам уварваньня. Гэты новы пралік, на думку дырэктара ЦРУ, будзе мець далёкасяжныя наступствы, паколькі «ня толькі паказвае слабасьць расейскай арміі, але і гарантуе доўгатэрміновы ўрон для расейскай эканомікі і пакаленьняў расейцаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны апублікаваў відэа з вайскоўцамі, якія паднялі над Балаклеяй украінскі сьцягПрэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі учора заявіў у сваім традыцыйным відэазвароце, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны «вызвалілі дзясяткі населеных пунктаў» і вярнулі сабе тысячу квадратных кілямэтраў тэрыторыі на ўсходзе і поўдні краіны з 1 верасьня.
Зяленскі таксама апублікаваў відэа, у якім украінскія салдаты паведамлялі аб вызваленьні гораду Балаклеі Харкаўскай вобласьці.
Раней украінскі генэрал Аляксей Громаў заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы прасунуліся на 50 кілямэтраў у тыл расейскіх войскаў і вярнулі кантроль над двума дзясяткамі населеных пунктаў у Харкаўскай вобласьці.
Пры гэтым мясцовы чыноўнік Віталь Ганчаў, які перайшоў на расейскі бок у 2014-м годзе, сьцьвярджаў на расейскім дзяржаўнай тэлевізіі, што Масква адбіла ўкраінскую спробу акружыць і захапіць Балаклею, якая, паводле яго слоў, застаецца пад кантролем расейскіх Узброеных сіл.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі Генштаб паведаміў пра вызваленьне больш як 20 населеных пунктаў Харкаўскай вобласьціУкраіна ўжо некалькі тыдняў вядзе контрнаступленьне на паўднёвым фронце ў раёне Хэрсона. Заходнія вайсковыя аналітыкі мяркуюць, што Расея, магчыма, пакінула сябе неабароненай у іншых абласьцях, паколькі перакінула войскі на поўдзень.
Дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Аляксей Арастовіч падкрэсьліў:
«Гэта вялізны посьпех. Мы знайшлі слабое месца, дзе супернік не быў гатовы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Украіны апублікаваў відэа з вайскоўцамі, якія паднялі над Балаклеяй украінскі сьцяг