Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць чатырох іранскіх кампаній і аднаго грамадзяніна Ірану за вытворчасьць і пастаўку бесьпілётных лятальных апаратаў у Расею.
На сайце Міністэрства фінансаў ЗША паведамляецца, што пад санкцыі падпала кампанія Safiran Airport Services, якая базуецца ў Тэгеране і, паводле зьвестак ведамства, каардынавала рэйсы паміж Іранам і Расеяй, у тым ліку зьвязаныя зь перавозкай бесьпілётнікаў, пэрсаналу і абсталяваньня ў РФ.
У сьпісе таксама тры вытворцы бесьпілётнікаў — Paravar Pars, Design and Manufacturing of Aircraft Engines і Baharestan Kish. У санкцыйны спіс уключылі і дырэктара Baharestan Kish.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна ўвяла санкцыі супраць 606 прадстаўнікоў кіраўніцтва Расеі