Украінскі гурт «Тінь Сонця» адмыслова для беларускага палка Кастуся Каліноўскага запісаў па-беларуску песьню «Перамогі сьцяг».
«У дзень перамогі ў Аршанскай бітве, калі 8 верасьня 1514 году войска Вялікага Княства Літоўскага ўшчэнт разграміла пад Оршай войска Маскоўскага княства, мы прэзэнтуем вам кліп на гэтую песьню. У галоўнай ролі ваяр-каліновец з пазыўным „Булак“, які з самага пачатку поўнамаштабнай вайны стаў у шэрагі абаронцаў Украіны і быў сярод герояў, якія адстаялі Кіеў», — пішуць каліноўцы ў сваім Ютуб-канале.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі добраахвотнік загінуў падчас наступу на Херсоншчыне, некалькі беларусаў параненыя