Ужо сёньня: дзень памяці Ібрагіма Канапацкага

Ібрагім Канапацкі

Падзеі 9 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

9 верасьня 1609 году аддзелы Вялікага Княства Літоўскага на чале зь Львом Сапегам пачалі аблогу Смаленску.

Таксама ў гэты дзень

1791 — амэрыканцы пачалі пабудову сталіцы, назваўшы яе Вашынгтонам у гонар свайго першага прэзыдэнта Джорджа Вашынгтона.

1942 — стварылі Беларускі штаб партызанскага руху. Спачатку ён месьціўся ў Расеі, а з 1944 году — у Беларусі.

1944 — часовы ўрад Польшчы падпісаў пагадненьне з урадам Савецкай Беларусі і Савецкай Украіны аб абмене насельніцтвам. У Савецкі Саюз пераехалі каля 38 тысяч этнічных беларусаў Беласточчыны з агульнага ліку, які тады ацэньваўся ў 150–160 тысяч.

2001 — у Беларусі адбыліся другія прэзыдэнцкія выбары. Пераможцам на іх абвясьцілі Аляксандра Лукашэнку. Апазыцыянэры Зянон Пазьняк і Міхаіл Чыгір ня трапілі ў бюлетэні, апанэнты Юры Захаранка і Віктар Ганчар прапалі ў 1999 годзе, адзіным кандыдатам ад апазыцыі стаў Уладзімер Ганчарык.

2001 год, Лукашэнка прымае прэзыдэнцкую прысягу

2020 — Чальцоў Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака ўзялі пад варту як падазраваных у справе аб «захопе ўлады».

У гэты дзень нарадзіліся

1585Арман Жан дзю Плясі дэ Рышэльё, францускі дзяржаўны дзяяч, кардынал.

1728Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, астраном, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі, сябра-карэспандэнт Лёнданскай і Францускай акадэмій навук.

1894Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.

У памяці

1976Мао Цзэдун, камуністычны дыктатар Кітаю.

Сталін і Мао Цзэдун (паштовая марка КНР 1950 г.)

2005 Ібрагім Канапацкі, гісторык, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст., лідэр беларускіх татараў.