Пра гэта паведаміў 8 верасьня намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштабу Ўкраіны Аляксей Громаў.
Па словах Громава, Узброеныя сілы ўклініліся ў абарону праціўніка на глыбіню да 50 кілямэтраў, «працягваюцца фільтрацыйныя работы ў шэрагу населеных пунктаў».
Таксама ўкраінскія вайскоўцы вызвалілі пасёлак Азёрнае ў Данецкай вобласьці.
Агульная плошча вернутых пад кантроль Украіны тэрыторый на Харкаўскім і Паўднёва-Бускім напрамках склала больш за 700 км², дадаў Аляксей Громаў.
Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, пакуль немагчымая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заходняя выведка піша пра вызваленьне ўкраінскіх тэрыторый на ўсходзе і поўдні краіны да 20 кілямэтраў