Пра рашэньне кампаніі Coca-Cola паведаміў грамадзкі актывіст Ігар Случак, які апублікаваў адказ на свой зварот.
У пацьверджаньне таго, што неўзабаве ў гандлёвых сетках бутэлькі Coca-Cola будуць зь беларускай мовай на этыкетках, Случак апублікаваў у сваім фэйсбуку афіцыйны ліст кампаніі.
Раней менавіта дзякуючы намаганьням Ігара Случака Pepsi пачала выпускаць свой напой бяз цукру зь беларускамоўнай этыкеткай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус дамогся, каб беларуская мова зьявілася на бутэльках PepsiНекалькі гадоў таму Ігар Случак распачаў кампанію зваротаў да вытворцаў прадукцыі з заклікам выкарыстоўваць дзяржаўную беларускую мову.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карпарацыя MARS адмовілася беларусізавацца — корм для катоў і сабак, жуйка і батончыкі для людзей будуць безь беларускай мовы на ўпакоўках