Літва, Латвія, Эстонія і Польшча апублікавалі сумесную заяву, зь якой вынікае, што гэтыя краіны з 19 верасьня перастануць прапускаць праз свае межы расейцаў з шэнгенскімі візамі.
Гаворка ідзе пра тыя выпадкі, калі мэта паездкі расейцаў — турызм, культура, спорт і бізнэс, удакладняецца на сайце ўрада Латвіі.
Забарона не закране тых, хто хоча наведаць краіну з мэтай сустрэч са сваякамі, з гуманітарных прычынаў, уладальнікаў відаў на жыхарства, чальцоў дыпляматычных місій і інш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія прыпыніць супрацоўніцтва зь Беларусьсю яшчэ ў дзьвюх сфэрах, а Літва падоўжыць рэжым надзвычайнага становішчаНапярэдадні Літва, Латвія і Эстонія «дасягнулі прынцыповага пагадненьня» аб абмежаваньні перамяшчэньня расейскіх грамадзян праз свае межы з Расеяй і Беларусьсю. У выніку расейцы з шэнгенскімі візамі ня змогуць перасякаць сухапутныя межы краін Балтыі з боку Расеі і Беларусі. Выключэньне зробяць для кіроўцаў фур, дыпляматаў і тых, хто едзе зь сямейных і гуманітарных прычынаў.
Беларусаў абмежаваньне не закране.