Яго абвясьцілі ў міжнародны вышук за наведваньне Нагорнага Карабаху без дазволу ўладаў Азэрбайджану. Праз год Лапшыну прысудзілі 3 гады калёніі.
7 верасьня 2022 году Камітэт правоў чалавека ААН прызнаў дзеяньні Беларусі незаконнымі.
У рашэньні Камітэту сярод іншага прыводзяцца паказаньні Лапшына, які сьцьвярджае, што «беларускія ўлады сфальсыфікавалі ягоную справу і рашэньне аб яго экстрадыцыі было палітычна матываванае».
Камітэт прыйшоў да высновы, што экстрадыцыя Лапшына ў Азэрбайджан зьяўлялася парушэньнем артыкулу 7 Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэты дакумэнт Беларусь ратыфікавала, яшчэ быўшы БССР, у 1976 годзе. Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1992 годзе Беларусь ратыфікавала і факультатыўны пратакол да Пакту.
«Камітэт лічыць, што экстрадаваўшы аўтара [Аляксандра Лапшына] ў Азэрбайджан, дзяржава-ўдзельніца [Беларусь] парушыла ягоныя правы паводле артыкулу 7 Пакту. Камітэт таксама прыходзіць да высновы, што, ня выканаўшы ягоную просьбу аб дадатковай абароне, дзяржава-ўдзельніца парушыла свае абавязаньні паводле артыкулу 1 Факультатыўнага пратаколу. У адпаведнасьці з артыкулам 2 (3) Пакту дзяржава-ўдзельніца абавязана даць аўтару эфэктыўны сродак прававой абароны», — гаворыцца ў дакумэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогер Лапшын у Ерэване сустрэўся з паслом Беларусі Канюком, які на пасадзе генпракурора выдаў яго АзэрбайджануУ выніку Камітэт правоў чалавека ААН пастанавіў, што Беларусь абавязана даць Аляксандру Лапшыну «адэкватную кампэнсацыю», таксама краіна мусіць прыняць меры для прадухіленьня такіх парушэньняў у будучыні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыйду да помніку ахвярам рэжыму Лукашэнкі». Блогер Лапшын пра выйграны суд у Страсбуры, беларускую турму і сьмерць Ашурка- Аляксандра Лапшына, які мае грамадзянства Расеі і Ізраілю, затрымалі ў сьнежні 2016 году ў Менску на запыт Азэрбайджану. Блогера абвясьцілі ў міжнародны вышук за наведваньне Нагорнага Карабаху без дазволу ўладаў Азэрбайджану.
- Супраць выдачы блогера выступалі ўлады Расеі, Ізраілю і Армэніі. У ліпені 2017 году бакінскі суд у Азэрбайджане асудзіў блогера на тры гады пазбаўленьня волі.
- У верасьні 2017 году прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў памілаваў асуджанага. Яго экстрадавалі ў Ізраіль. У пачатку 2018 году Лапшын падаў скаргу на Азэрбайджан у Эўрапейскі суд у правах чалавека. Ён абвінаваціў азэрбайджанскія ўлады ў замаху на забойства, катаваньнях і незаконным пазбаўленьні волі.
- Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў вінаватым Азэрбайджан у катаваньнях і спробе забіць Аляксандра Лапшына. Паводле рашэньня, Азэрбайджан мусіў выплаціць яму кампэнсацыю ў памеры 30 тысяч эўра.