Падлеткам у Беларусі дазволілі дадатковыя віды працы

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сваёй пастановай № 50 адрэдагавала пералік лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць непаўналетнія ва ўзросьце ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў.

Пра гэта піша «Зеркало».

Цяпер падлеткам дазваляецца:

  • узважваць на вагах, камплектаваць, сартаваць, пакаваць тавары, укладваць іх на паліцы і расстаўляць цэньнікі;
  • сэрвіраваць сталы, зьбіраць брудны посуд ва ўстановах грамадзкага харчаваньня;
  • прыбіраць за жывёламі клеткі, вальеры, загоны, чысьціць гнездавыя домікі, мыць кармушкі і паілкі:
  • рабіць ручную мыйку аўтамабіляў;
  • працаваць пазаштатна ў СМІ ў падрыхтоўцы артыкулаў, выступаў і фотарэпартажаў, весьці тэле- і радыёперадачы і ўдзельнічаць у іх;
  • выконваць акрамя будаўнічых і рамонтна-будаўнічых работ таксама і рэстаўрацыйныя работы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН з нагоды публікацыі «пакаяльных відэа» зь дзецьмі