Палітвязень Сяргей Розум выйшаў на волю, адбыўшы тэрмін

Шклоўская калёнія. Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Сяргей Розум — жыхар Мар’інай Горкі, фігурант крымінальнай «рэйкавай справы». Згодна з абвінавачаньнем, Сяргей 14 сьнежня 2020 году, знаходзячыся на чыгуначных шляхах у раёне сёмага пікету 436 кілямэтра, што паблізу пасёлку Мар’іна Пухавіцкага раёну, наўмысна прымацаваў мэталічны дрот паміж дзьвюма чыгуначнымі рэйкамі, абматаўшы яго вакол рэек.

У выніку яго дзеяньняў каля 23.20 адбылося замыканьне рэйкавага ланцуга названага ўчастку, на нявызначаны тэрмін быў пададзены ілжывы сыгнал па занятасьці ўчастку чыгуначнага шляху, што абмяжоўвала на яго ўезд пры яго фактычна свабодным стане.

28 красавіка 2021 году суд Пухавіцкага раёну асудзіў яго на два гады калёніі.

31 жніўня палітвязень скончыў адбываць тэрмін у шклоўскай калёніі № 17 і выйшаў на волю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітычная зьняволеная Сафія Малашэвіч выйшла на волю пасьля двух гадоў за кратамі