Усіх пацярпелых даставілі ў шпіталь, адзначае польскі тэлеканал TVN. Дарога заблякаваная.
ДТЗ зь беларускім аўтобусам адбылося пасьля 9:30 раніцы на 543-м кілямэтры польскай дарогі № 2.
Па словах Эльжбеты Загурскай з Галоўнага ўпраўленьня паліцыі ў Мінску-Мазавецкім, у Пятровіне аўтобус упаў з дарогі.
«На месцы працуюць паліцыя, пажарная ахова і хуткая дапамога», — паведаміла паліцыянтка.
Катажына Урбаноўская з прэс-службы ваяводзкага штабу Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы ў Варшаве зазначыла, што аўтобус перакуліўся ў кювэт.
«У транспартным сродку падарожнічалі 45 грамадзян Беларусі. Два чалавекі параненыя. Дзейнасьць службаў працягваецца. Дарога перакрыта», — сказала Урбаноўская.
На месцы знаходзяцца 20 пажарных машын, восем машын хуткай дапамогі і верталёт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На заводзе «Гродна Азот» адбылася аварыя, два чалавекі пацярпелі