На 10 чалавек — 94 гады зьняволеньня. Пракурор запрасіў тэрміны ў справе Марфы Рабковай, Аляксандра Францкевіча і іншых

Марфа Рабкова, архіўнае фота

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

«Вясна» спасылаецца на ліст палітвязьня Акіхіра Гаеўскага-Ханада.

Паводле ліста, пракурор агучыў прапанаваныя тэрміны пакараньняў у справе 10 палітвязьняў. Агулам на ўсіх — 94 гады пазбаўленьня волі.

Пракурор запрасіў наступныя тэрміны зьняволеньня:

  • Аляксандру Францкевічу — 17 гадоў;
  • Акіхіра Гаеўскаму-Ханада — 16 гадоў;
  • Марфе Рабковай — 15 гадоў;
  • Аляксею Галаўко — 12 гадоў;
  • Паўлу Шпетнаму, Мікіту Дранцу, Аляксандру Казлянку, Андрэю Чапюку — па 6 гадоў;
  • Андрэю Марачу і Данілу Чулю — па 5 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марфа Рабкова пра суд: «Рыхтуемся да спрэчак, потым апошняе слова і прысуд. Думаю, у пачатку верасьня ўсё скончыцца»

Прысуд па гэтай справе 6 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе а 15-й гадзіне мае агучыць судзьдзя Раман Бізюк.