Трагедыя адбылася пры рамонце цэха «Карбамід-3», паведаміла газэта прадпрыемства «Гродненский химик».
«Гродна Азот» называе прычынай гібелі «трагічны зьбег абставінаў» і заяўляе, што віну наймальніка ці работніка ў гэтым ня выявілі. Вядзецца праверка інцыдэнту.
На пачатку верасьня тэлеграм-канал «Стачком Азота» паведаміў, што на заводзе «Гродна Азот» адбылася надзвычайная сытуацыя, у якой пацярпелі два чалавекі.
Паводле папярэдняй інфармацыі каналу, адбылася «блякаваньне перадкляпанаў на лініі аміяку і выхад прадукту». Пацярпелі працаўнікі, якія дасьледавалі калёну, унутры якой апынуўся аміяк.
Пазьней інфармацыя пра надзвычайнае здарэньне зьявілася ў афіцыйнай газэце «Гродненский химик». Там напісалі пра «двух пацярпелых супрацоўнікаў падраднай арганізацыі, якія без папярэдняга афармленьня дакумэнтаў і ўзгадненьня з кіраўніцтвам цэху «Аміяк-3» прыступілі да ліквідацыі заўваг у выкананьні дапаможных работ на бягучым рамонце тэхналягічнага аб’екту падразьдзяленьня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мае малыя вырастуць безь мяне». Расказваем пра азотаўцаў, якіх чакае суд у справе «Рабочага руху» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На заводзе «Гродна Азот» адбылася аварыя, два чалавекі пацярпелі