Як распавялі ў CERN выданьню The Wall Street Journal, арганізацыя хоча пазьбегнуць раптоўнага адключэньня энэргіі, якое можа пашкодзіць калайдэр коштам 4,4 мільярда даляраў.
«Нас сапраўды турбуе стабільнасьць энэргасістэмы, таму мы робім усё магчымае, каб прадухіліць адключэньне электрычнаслці ў нашым рэгіёне», — цытуе выданьне кіраўніка камісіі CERN у пытаньнях кіраваньня энэргіяй Сэржа Клёдэ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арганізацыя, у якой стварылі Вялікі адронны калайдэр, вырашыла спыніць супрацу зь БеларусьсюКлёдэ заявіў, што навукоўцы вядуць перамовы з францускімі ўладамі, каб іх папярэдзілі загадзя аб неабходнасьці паменшыць спажываньне электраэнэргіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А калі Расея ня будзе пастаўляць газ? Які плян мае Эўразьвяз