Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў у нядзелю, што падчас тэлефоннай размовы з кіраўніцай Эўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен ён заклікаў ЭЗ тэрмінова вылучыць наступны транш дапамогі Ўкраіне і дамагаўся новай хвалі эўрапейскіх санкцый супраць Расеі.
Зяленскі папярэдзіў эўрапейцаў, што іх чакае цяжкая зіма з прычыны скарачэньня экспарту расейскай нафты і газу, дадаўшы, што ён і фон дэр Ляен узгаднілі «крокі для абмежаваньня звышпрыбыткаў Расеі ад продажу нафты і газу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: G7 падтрымала ініцыятыву ЗША абмежаваць цану расейскай нафты, у ЭЗ прапанавалі абмежаваць цану і на расейскі газНа мінулым тыдні краіны G7 абвясьцілі пра плянаванае абмежаваньне цэнаў на экспарт расейскай нафты.
Крэмль заявіў, што спыніць продаж нафты ўсім краінам, якія ўвядуць абмежаваньне.
«Гэтай зімой Расея рыхтуе вырашальны энэргетычны ўдар па ўсіх эўрапейцах», — сказаў Зяленскі ў сваім штодзённым відэазвароце пасьля заяваў Масквы аб спыненьні паставак па «Паўночным патоку-1».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына і Вялікая Брытанія заявілі, што гатовыя да зімы без дадатковага імпарту газу з РасеіЭўрапейскія краіны, якія аказалі Ўкраіне дыпляматычную і вайсковую падтрымку, абвінавацілі Расею ў выкарыстаньні паставак энэрганосьбітаў у якасьці зброі.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц заявіў у нядзелю, што ягоны ўрад зыходзіў з таго, што ў сьнежні пастаўкі газу поўнасьцю спыняцца, але выказаў упэўненасьць у тым, што Нямеччына перажыве зіму.