Як адзначана ў справаздачы, у Беларусі паглыбляецца грамадзка-палітычны крызіс і крызіс правоў чалавека; на працягу месяца ўлады працягвалі актыўна ўжываць крымінальны і адміністрацыйны перасьлед грамадзян паводле палітычных матываў, у тым ліку за антываенныя выступленьні.
- Вядома пра мінімум 387 затрыманых у жніўні;
- За жнівень праваабарончая супольнасьць прызнала палітзьняволенымі 92 чалавекі;
- Свабода слова ў Беларусі па-ранейшаму парушаецца ў самых розных формах. 29 прадстаўнікоў СМІ пазбаўлены волі.
Таксама ў справаздачы гаворыцца пра перасьлед адвакатаў, ціск на палітвязьняў у сьледчых ізалятарах і ў турмах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьбіраў каля Пінску зьвесткі аб разьмяшчэньні воінскіх часьцей». Драгічынца асудзілі да трох гадоў калёнііНа сайце ААН, акрамя таго, апублікаваны даклад Спэцыяльнай дакладчыцы ў пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн. Тэмай дакладу стала становішча беларусаў і беларусак, якія знаходзяцца ў выгнаньні, бо былі вымушаны пакінуць сваю краіну і ня маюць магчымасьцяў бясьпечна вярнуцца дадому.
«Іх міграцыя наўпрост злучаная з палітыкай, што праводзіць урад Беларусі, і практыкай, што ён ужывае, а таксама з мэтанакіраваным стварэньнем варожай абстаноўкі, якая перашкаджае бясьпечнаму вяртаньню», — адзначае Анаіс Марэн у дакладзе.
Спэцдакладчыца выносіць рэкамэндацыі ўраду Беларусі, а таксама прапануе шэраг захадаў для іншых дзяржаў, міжнароднай супольнасьці і міжнародных арганізацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіста Паўла Мажэйку перавялі ў СІЗА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Ледніка судзяць за партыйны артыкул у часопісе, у якім ён нібыта абразіў Лукашэнку