У Беларусі працягваюцца затрыманьні людзей з розных прычын, зьвязаных з пратэстамі ў краіне.
Затрыманьне ў Маларыцкім раёне
У Маларыцкім раёне затрымалі вяскоўца — ён нібыта зарэгістраваўся ў пляне «Перамога», піша «Вясна».
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманьне галоўнага агранома адной з гаспадарак Маларыцкага раёну Яна Габіса.
У «пакаяльным відэа» ён распавядае, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама нібыта прайшоў рэгістрацыю ў пляне «Перамога». Такія відэа сілавікі найчасьцей запісваюць пасьля пабіцьця затрыманага і псыхалягічнага ціску на яго.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці асудзілі першакурсьніка за тое, што хацеў далучыцца да добраахвотнікаў ва ЎкраінеЗатрыманьне на Кобрыньшчыне
Затрыманы жыхар вёскі Быстрыца Кобрыньскага раёну Дзьмітры Крыцкі.
Паводле прарэжымных тэлеграм-каналаў, мужчына ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а таксама пакідаў у іх абразьлівыя камэнтары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падкаст «Красаўцы». Як беларусы выйшлі з-пад кантролю