Пра гэта паведамляецца на сайце інстытуту SETI.
Навуковец распрацаваў і рэалізаваў першую назіральную праграму пошуку радыёсыгналаў ад разумных іншаплянэтных цывілізацый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навуковец папрасіў прабачэньня за фота каўбасы пад выглядам «далёкай зоркі»У 1970-я Дрэйк, сумесна з астраномам Карлам Саганам, быў аўтарам пасланьняў у далёкі космас з інфармацыяй пра чалавецтва, яго навуковыя веды і Сонечную сыстэму. Чатыры паведамленьні былі накіраваныя з амэрыканскімі зондамі «Піянэр-10», «Піянэр-11», «Вояджэр-1» і «Вояджэр-2». Яшчэ адно — закадаванае ў радыёсыгнале, адпраўленым у кірунку шаравога зорнага скопішча М13 з абсэрваторыі ў Коста-Рыцы.
Дрэйк доўгі час быў прэзыдэнтам інстытуту SETI, які займаецца пошукам сыгналаў пазаземных цывілізацый, вывучэньнем астраноміі, астрабіялёгіі, экзаплянэт і папулярызацыяй навукі.