Акцыя на Вацлаўскай плошчы пад назвай «Чэхія на першым месцы» праходзіць пад лёзунгамі супраць Эўразьвязу, NATO і падтрымкі Ўкраіны ў вайне з Расеяй. Выступоўцы патрабуюць абмежаваць прыём уцекачоў з Украіны, аб’явіць нэўтралітэт і сфарміраваць «чэскі, а не брусэльскі або ўкраінскі» ўрад, — перадае газэта Lidové noviny.
Урад крытыкуецца за рост коштаў на энэрганосьбіты і высокую інфляцыю. Прэмʼер-міністар краіны Пэтр Фіяла заявіў, што мітынг арганізаваны прарасейскімі арганізацыямі, якія выступаюць супраць інтарэсаў Чэхіі.
У пятніцу апазыцыі ў парлямэнце не ўдалося адправіць урад Чэхіі ў адстаўку на галасаваньні па вотуме недаверу. Дэбаты і галасаваньне доўжыліся 22 гадзіны. За адстаўку кабінэту прагаласавалі 84 з 200 дэпутатаў пры неабходных 101 голасе. Урадавая кааліцыя кантралюе большасьць месцаў у ніжняй палаце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча, Латвія, Літва і Эстонія плянуюць абмежаваць уезд расейцам з шэнгенскімі візаміУнутры Эўразьвязу Чэхія выступае за жорсткі курс да Масквы. Краіна выслала большасьць расійскіх дыпляматаў, падтрымлівае санкцыі супраць Расеі перастала выдаваць большасьць відаў віз расейскім і беларускім грамадзянам грамадзянам і абмежавала навучаньне расейскіх і беларускіх студэнтаў у ВНУ.