Чытачы перадалі выданьню «Медиазона» відэа з камэры назіраньня, якая захавала вулічны канфлікт у Слоніме, пасьля якога, як сьцьвярджаецца, загінуў мясцовы жыхар Ільля Машыцкі.
Знаёмы Машыцкага, які зьвязаўся з рэдакцыяй, кажа, што сьмяротны ўдар яму нанёс супрацоўнік ДАІ.
Па словах суразмоўцы «Медиазоны», увечары 27 жніўня 37-гадовы Машыцкі падышоў да траіх мужчынаў на стаянцы каля крамы «Алмі» на праспэкце Незалежнасьці. Адзін з мужчынаў, якога знаёмы Машыцкага называе супрацоўнікам ДАІ, ударыў яго ў твар. Пацярпелы ўпаў, пасьля чаго тыя трое зацягнулі яго ў машыну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: два прысуды ў «справе Зельцара», затрыманьні ў Жлобіне, тры новыя палітвязьніПа словах суразмоўцы «Медиазоны», Машыцкі быў знаёмы з чалавекам, які ўдарыў яго. Суразмоўца дадаў, што ў Сьледчым камітэце распачалі крымінальную справу па факце забойства, але пакуль не апытваюць магчымых сьведак.