Журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 году падчас жывой трансьляцыі з акцыі памяці загінулага беларускага актывіста Рамана Бандарэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову назвалі «журналісткамі году» на фэстывалі PRIX EuropaПаводле вэрсіі сьледзтва, з прычыны стрыму, які журналісткі вялі з аднаго з суседніх высотных будынкаў, быў спынены рух 13 аўтобусных маршрутаў, трох тралейбусных і трох трамвайных.
Журналістак асудзілі на 2 гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх».
У красавіку 2022 году стала вядома, што на Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу паводле артыкула «Здрада дзяржаве». 13 ліпеня яе асудзілі на 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўленьня волі з улікам прызначанага раней судом Фрунзэнскага раёну Менску пакараньня. Суд праходзіў у закрытым рэжыме. На падставе якіх падзей на Кацярыну завялі новую справу, дагэтуль невядома. Суд прызнаў журналістку вінаватай «у перадачы дзяржаўных сакрэтаў замежнай арганізацыі, замежнай дзяржаве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістцы Кацярыне Андрэевай вынесьлі новы вырак: яшчэ 8 гадоў і 3 месяцы зьняволеньняАндрэева падала апэляцыйную скаргу на прысуд, пакуль яна застаецца ў гомельскім СІЗА № 3, дзе знаходзіцца ад пачатку новага сьледзтва ў лютым 2022 году.
Вярхоўны суд мае разглядаць яе скаргу 20 верасьня.
Па словах родных, ёй моцна абмежавалі перапіску — лісты і паведамленьні даходзяць толькі ад найбліжэйшых родных.
Дар’і Чульцовай, якую затрымлівалі і судзілі разам з Андрэевай, новых абвінавачаньняў не выстаўлялі, яна адбывала свой тэрмін у жаночай калёніі Гомля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не далі кінуць грамадзтва ў пастку прапаганды». Прадстаўнік БАЖ Барыс Гарэцкі — пра страты і дасягненьні беларускай журналістыкі