«Прадстаўнік галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генштабу Ўзброеных сіл Украіны распаўсюдзіў заведама лжывую інфармацыю пра намер Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь захапіць частку тэрыторыі Ўкраіны падчас маючых адбыцца ў верасьні камандна-штабных вучэньняў. Таксама недакладна ўказаны склад удзельнікаў вучэньня. Гэтая заява расцэньваецца як правакацыйная», — напісаў Равенка ў твітары.
Прадстаўнік Генштабу УСУ Аляксей Громаў падчас брыфінгу 1 верасьня расказаў пра беларускія вайсковыя вучэньні, заплянаваныя на 8-14 верасьня. Падчас іх, заявіў Громаў, асноўная ўвага будзе надавацца пытаньням вядзеньня манэўранай абароны з далейшым пераходам у контранаступ і «вызваленьне тэрыторый, часова захопленых праціўнікам». Вучэньні будуць праводзіцца з удзелам Узброеных сіл Расеі і краін – сяброў АДКБ.
«Ідэя камандна-штабных вучэньняў мае на мэце „вызваліць“ частку страчанай тэрыторыі ўмоўнай дзяржавы. Не выключаецца, што пад так званай „страчанай тэрыторыяй“ маюцца на ўвазе прымежныя раёны Валынскай, Ровенскай і Жытомірскай абласьцей», — сказаў ён.
Паводле Громава, гэта «адпавядае канцэпцыі сумесных дзеяньняў узброеных сіл так званай „саюзнай дзяржавы“ на ўкраінскім напрамку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка: «У Беларусі знаходзіцца каля тысячы расейскіх вайскоўцаў, пагроза ракетных удараў высокая»