«Я толькі што завяршыў першы агляд ключавых месцаў, якія мы хацелі ўбачыць у час нашага першага візыту на станцыю. Вядома, яшчэ шмат што трэба зрабіць. Мая каманда застаецца, і, што самае галоўнае, мы ўсталёўваем тут сталую прысутнасць МАГАТЭ», — заявіў Гросі.
Кіраўнік МАГАТЭ ўдакладніў, што місія прабудзе ў Энэградары да 3 верасьня, потым будзе вырашацца пытаньне аб пастаяннай прысутнасьці назіральнікаў МАГАТЭ.
Гросі таксама адзначыў самаадданую працу пэрсаналу станцыі. «Нягледзячы на складаную сытуацыю і абставіны, яны вельмі прафэсійна выконваюць сваю работу», — сказаў кіраўнік агенцтва журналістам. Потым Гросі пакінуў АЭС.
Як піша расейскае агенцтва «Интерфакс», экспэрты правялі на станцыі каля чатырох гадзін. Паводле апошніх зьвестак, чатыры зь дзевяці аўтамабіляў картэжу місіі МАГАТЭ пакінулі тэрыторыю АЭС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Энэргадары перад візытам місіі МАГАТЭ на Запароскую АЭС ідуць абстрэлы, атакуюць верталёты, ёсьць ахвярыУ дзень візыту місіі МАГАТЭ на Запароскую АЭС з рэгіёну паступалі паведамленьні пра абстрэлы гораду Энэградару. Украінскі мэр гораду Дзьмітро Арлоў абвінавачваў у атаках расейскае войска. Прызначаныя Расеяй улады Энэградару сьцьвярджаюць, што раніцай 1 верасьня па горадзе ўдарыла ўкраінская артылерыя.
Расейскія войскі захапілі Запароскую АЭС неўзабаве пасьля пачатку ўварваньня ва Ўкраіну, у сакавіку 2022 году. З таго часу Кіеў і Масква неаднаразова абвінавачвалі адзін аднаго ў абстрэлах тэрыторыі побач з АЭС. У пачатку жніўня ў МАГАТЭ казалі, што на Запароскай АЭС масава парушаюць пратаколы бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў: Расея абстрэльвае калідор, па якім місія МАГАТЭ мае ехаць на Запароскую АЭС ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне паказалі наступствы абстрэлу расейцамі Запароскай АЭС перад прыездам місіі МАГАТЭ