ЗША ўвялі новыя абмежаваньні на продажы чыпаў Расеі і Кітаю

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна ўвяла новыя абмежаваньні на продаж складаных кампутарных чыпаў у Расею і КНР, піша The New York Times. Паводле зьвестак выданьня, абмежаваньні закрануць высокапрадукцыйныя мадэлі чыпаў, якія вырабляюцца Nvidia і Advanced Micro Devices (AMD).

Мадэлі чыпаў, якія трапілі пад абмежаваньні, прызначаліся для распрацоўкі відэагульняў, але пасьля сталі шырока выкарыстоўвацца ў супэркампутарах. Белы дом лічыць, што Расея і КНР могуць выкарыстоўваць тэхналёгіі для сачэньня за людзьмі, ідэнтыфікацыі асобаў на фатаграфіях і відэа, а таксама для ваенных мэтаў.

Nvidia і AMD у сувязі з санкцыямі не прадаюць абсталяваньне і паслугі расейскім кампаніям, але абмежаваньняў на супрацоўніцтва з Кітаем у іх не было.

МЗС Кітаю ў адказ заявіла, што Злучаныя Штаты займаюцца тэхналягічнай блякадай Расеі і КНР.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маскоўская сыстэма распазнаньня твараў выкарыстоўвае альгарытм, які ўжываюць сілавікі ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ААН апублікавала даклад аб перасьледзе ўйгураў у Кітаі