Дата дня
3 верасьня 1990 году памёр Міхась Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладчык, грамадзкі дзеяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
Гэты дзень у гісторыі
301 — Заснавана Сан-Марына — самая старая дзяржава Эўропы.
1651 — скончылася грамадзянская вайна ў Ангельшчыне між раялістамі і прыхільнікамі парлямэнту.
1783 — паводле падпісанага ў Парыжы мірнага пагадненьня афіцыйна скончылася Вайна за незалежнасьць Злучаных Штатаў Амэрыкі.
1791 — прынятая першая ў гісторыі Францыі Канстытуцыя.
1915 — нямецкія войскі занялі Горадню.
1939 — Вялікая Брытанія, Францыя, Індыя, Аўстралія і Новая Зэляндыя абвясьцілі вайну Нямеччыне.
1941 — першае выпрабаваньне атрутнага газу «Цыклён Б» у Аўшвіцы (Асьвенцім).
1953 — набыла моц Эўрапейская канвэнцыя аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.
1971 — абвешчаная незалежнасьць Катару.
1971 — СССР, Вялікая Брытанія, Францыя і ЗША падпісалі дамову аб статусе Заходняга Бэрліну.
У гэты дзень нарадзіліся
1915 — Барыс Райскі, беларускі дырыжор.
1927 -- афіцыйная дата нараджэньня Алеся Адамовіча, пісьменьніка і літаратуразнаўцы, грамадзкага дзяяча, удзельніка нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х. Афіцыйная дата нараджэньня, замацаваная ў энцыкляпэдыях, — вынік таго, што ў вайну маці больш як на год „падмаладзіла“ сына, ратуючы яго ад вывазу ў Нямеччыну. Рэальная дата -- 3 жніўня 1926.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Усе пад Богам ходзім. І пад НКВД». Правілы жыцьця Алеся АдамовічаУ памяці
1658 — Олівэр Кромвэль, ангельскі палітык і дзяржаўны дзеяч, лідэр ангельскай антыманархічнай рэвалюцыі.
1883 — Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік.
1908 — Марыя Ямант, удзельніца нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., палітвысланка, нарачоная Кастуся Каліноўскага.
1918 — Фані Каплан, расстраляная за замах на Ўладзіміра Леніна.
1960 — Міхась Васілёк, беларускі паэт.
1978 — Пётра Татарыновіч, беларускі каталіцкі дзеяч, перакладчык, арганізатар Беларускай сэкцыі Ватыканскага радыё.
2010 — Алег Бябенін, заснавальнік сайту Хартыі-97. Загінуў пры нявысьветленых абставінах, яго знайшлі павешаным на лецішчы.