Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што «правакацыйныя дзеяньні» Грэцыі непрымальныя і кідаюць выклік НАТО. Ягоныя словы прыводзіць агенцтва Anadolu.
«Мы ведаем сапраўдныя намеры тых, хто выкарыстоўвае Грэцыю, як і стагодзьдзе таму, каб марнаваць наш час і энэргію. Грэцыя не зьяўляецца нашым канкурэнтам ні ў палітычным, ні ў эканамічным, ні ў вайсковым пляне», — сказаў Эрдаган.
Паводле яго, «правакацыйныя дзеяньні» Грэцыі непрымальныя.
«Грэцыя кінула выклік NATO і яго хаўрусьнікам, што пачалося з парушэньня нашай паветранай прасторы і працягнулася з радыёлякацыйным захопам нашых самалётаў С-300. Прапанаваўшы Грэцыі F35, якія яны нам не далі, ЗША адкрылі шлях для расейскіх сродкаў СПА, яны апынуліся ў адной сыстэме з гэтымі самалётамі. Але нам усё роўна. У нас ёсьць магчымасьць вырабляць любую прадукцыю, у якой нам адмаўляюць», — сказаў прэзыдэнт Турэччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін і Эрдаган правялі перамовы ў СочыСанкцыі супраць Турэччыны
Супраць Турэччыны дзейнічае шэраг міжнародных абмежаваньняў. Напрыклад, Фінляндыя і Швэцыя ўвялі санкцыі на пастаўкі абароннай прадукцыі пасьля пачатку турэцкай вайсковай апэрацыі супраць курдзкіх злучэньняў у Сырыі ў 2019 годзе.
ЗША ўвялі санкцыі супраць Анкары ў сьнежні 2020 году ў адказ на набыцьцё ўрадам краіны вайсковых тэхналёгій у Расеі. Парушэньне, пра якое ідзе гаворка, адбылося, калі Турэцкае кіраўніцтва абароннай прамысловасьці (SSB), цывільная ўстанова, створаная для кіраваньня пастаўкамі вайсковага абсталяваньня, купіла зэнітную ракетную сыстэму ў Расабаронэкспарта, расейскага дзяржаўнага экспартэра зброі. Угода Турэччыны з Расеяй парушыла другасныя санкцыі, якія забараняюць трэцім краінам мець справу зь дзяржавамі, якія знаходзяцца пад прамымі санкцыямі ўраду ЗША.
Таксама санкцыі супраць Турэччыны ўводзіў і Эўразьвяз, супраць прадстаўнікоў кампаніі Turkish Petroleum. Іх увялі ў 2019 годзе, калі Турэччына пачала здабычу газу каля берагоў Кіпру, што ў Брусэлі вызналі парушэньнем сувэрэнітэту вострава, за які Турэччына даўно вядзе спрэчкі з Грэцыяй, і таму ён падзелены на дзьве часткі, адна зь якіх непрызнаная рэспубліка Паўночнага Кіпру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грузаперавозкі зь Беларусі ў Турэччыну вырасьлі на 409%, у Грузію — на 347% ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Львове адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Украіны, Турэччыны і генэральнага сакратара ААН. Што абмяркоўвалі?