Пра гэта Ландсбергіс сказаў у эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода.
«(Агароджа. — РС) адбівае ахвоту рэжыму пасылаць людзей, бо яшчэ год таму гэта было надзвычай лёгка», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва завяршыла пабудову фізычнага бар’еру на мяжы зь Беларусьсю. Агароджа і калючы дрот расьцягнуліся на 500 кмАдказваючы на пытаньне, ці пабудаваны бар’ер на мяжы зь Беларусьсю не перашкодзіць Вільні мець «значныя адносіны» з афіцыйным Менскам, Ландсбергіс адзначыў:
«Гэта вельмі добрае пытаньне, і я думаю, што яно крыху больш стратэгічнага характару. Ведаеце, у нас павінны быць сур’ёзныя дэбаты. Якія адносіны зь Менскам? Якіх адносінаў мы хочам зь Менскам і якой будучыні для сябе хацеў бы Менск? Таму я думаю, што без адказу на гэтыя пытаньні немагчыма адказаць на пытаньне, якое вы падымаеце. Якая будучыня, палітычная будучыня Беларусі? Гэта яшчэ незалежная краіна? Наколькі яна мае незалежнасьць? Я б сказаў, ведаеце, што калі б быў такі тэрмін, мы б назвалі яе «часткова акупаванай краінай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з прэм’еркай Літвы Шыманіце, якая абяцала далей падтрымліваць беларусаў