Віцэ-міністар замежных спраў Польшчы Пётар Ваўжык падпісаў распараджэньне аб выдачы гуманітарных і нацыянальных працоўных візаў беларусам, якія знаходзяцца на тэрыторыі краіны. Дакумэнт апублікаваны 29 жніўня і набыў моц 30 жніўня 2022 году.
Ён тычыцца таксама і ўкраінцаў. Атрымаць візу паводле новага дакумэнту можна да 31 сьнежня 2022 году.
Беларусы змогуць атрымаць гуманітарныя візы, на падставе якіх людзі будуць мець магчымасьць падаць заяву на часовы від на жыхарства ў краіне тэрмінам на 3 гады. Кіроўцы-міжнароднікі, якія перавозяць грузы і пасажыраў, змогуць атрымаць нацыянальныя працоўныя візы Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністры замежных спраў ЭЗ абмяркоўваюць у Празе вайну ва Ўкраіне і шэнгенскія візы для грамадзянаў Расеі і БеларусіГрамадзянін Беларусі можа падаць заяву з хадайніцтвам аб выдачы нацыянальнай візы міністру замежных спраў, калі ён знаходзіцца ў Польшчы на законных падставах — зь дзейнай нацыянальнай візай, выдадзенай з гуманітарнай мэтай, — або прыбыў у Польшчу пасьля 24 лютага 2022 году з Украіны, дзе да гэтага жыў легальна.
Чалавек, які падаецца на гуманітарную візу, павінен падпісаць заяву, што ён ня можа вярнуцца ў Беларусь для яе атрыманьня праз магчымыя рэпрэсіі або перасьлед зь меркаваньняў бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі банк заявіў, што закрые рахункі ўсіх беларусаў бязь віду на жыхарства