Фінскі вытворца тэлекамунікацыйнага абсталяваньня Nokia канчаткова пакіне Расею да канца 2022 году. Аб гэтым паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка кампаніі.
На Nokia ў Расеі працуюць каля 2 тысяч чалавек.
«Да канца году пераважная большасьць нашых супрацоўнікаў у Расеі сыдуць з Nokia, і мы вызвалім усе нашы офісы», — адзначыў прадстаўнік кампаніі.
Паводле яго, сёньня дзейнасьць Nokia у Расеі зьвязаная толькі з падтрымкай крытычных сетак для выкананьня кантрактных і гуманітарных абавязаньняў.
«Мы фармальна застанемся ў краіне, пакуль не закрыемся юрыдычна», — дадаў прадстаўнік Nokia.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найбуйнейшы літоўскі аграканцэрн Linas Agro Group прадае свае актывы ў Беларусі і РасеіТаксама стала вядома аб рашэньні пакінууць рынак РФ яшчэ адной скандынаўскай кампаніі — Ericsson. Швэдзкая кампанія закрые сваё расейскае прадстаўніцтва, а супрацоўнікаў будуць паступова скарачаць, аказваючы ім «сацыяльную» падтрымку, піша газэта «КоммерсантЪ».
Найбуйнейшымі заказчыкамі абсталяваньня Ericsson у апошнія гады былі МТС і Tele2. Экспэрты мяркуюць, што ў гэтых мабільных апэратараў могуць пачацца праблемы праз адсутнасьці камплектуючых для базавых станцый.
Ёсьць верагоднасьць, што Ericsson вылучыць сэрвіс падтрымкі ў самастойную юрыдычную асобу, заснавальнікамі якога стане мэнэджмэнт. Таксама апэратары змогуць самі ўзяць на працу супрацоўнікаў Ericsson, якія трапілі пад скарачэньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына і Вялікая Брытанія заявілі, што гатовыя да зімы без дадатковага імпарту газу з РасеіДнямі аб канчатковым сыходзе з расейскага рынку абвясьціла таксама амэрыканская карпарацыя Dell, якая вырабляе кампутары і сэрвэры. Кампанія прыпыніла пастаўкі ў Расею яшчэ 26 лютага, на трэці дзень вайны, разьвязанай Масквой супраць Украіны. Цяпер карпарацыя заявіла пра канчатковае закрыцьцё офісаў у Санкт-Пецярбургу і Маскве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі перастаў працаваць сэрвіс Google Фінансы