Пра гэта кіраўнік нямецкага ўраду Оляф Шольц заявіў у Празе.
Яго словы прыводзіць у тваім Твітары журналіст Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк:
Шольц: «Любая разьяднанасьць паміж намі, любая слабасьць — гэта вада на млын Пуціна. Іншыя аўтакраты пераймаюць яго практыку; толькі прыгадайце, як беларускі дыктатар Лукашэнка спрабаваў аказаць на нас палітычны ціск летась праз пакуты тысяч уцекачоў і мігрантаў з Блізкага Ўсходу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцлер Нямеччыны паабяцаў Кіеву новую артылерыю і заклікаў да пашырэньня Эўразьвязу з уключэньнем у яго Ўкраіны, Малдовы і ГрузііШольц, выступаючы ў Празе, сёньня таксама заклікаў да пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу, каб у канчатковым выніку ўключыць у яго Ўкраіну, Малдову і Грузію, і заявіў, што паступовы пераход да галасаваньня ў Эўразьвязе паводле большасьці зьяўляецца прыступкай да пашырэньня блёку.