«Я ня думаю, што спыненьне адносін з цывільным насельніцтвам Расеі дапаможа, і ня думаю, што гэта ідэя будзе мець аднагалосную падтрымку», — цытуе яго агенцтва Reuters.
31 жніўня ў Празе адбудзецца сустрэча кіраўнікоў МЗС краін Эўразьвязу, на якой міністры абмяркуюць магчымую забарону выдачы турыстычных віз расейцам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўропе спрачаюцца пра візы для расейцаў і беларусаў. Кампрамісам можа стаць павышэньне цэнаў з 35 да 80 эўраЯк пісаў раней Financial Times, большасьць кіраўнікоў дыпляматычных ведамстваў зьбіраюцца прагаласаваць за прамежкавы варыянт, пры якім для грамадзян Расеі і Беларусі адменяць спрошчаны парадак выдачы шэнгенскіх віз. Калі гэтае рашэньне будзе прынята, расейцам і беларусам давядзецца плаціць больш высокія візавыя зборы (80 эўра замест 35) і даўжэй чакаць разгляду дакумэнтаў.
Пытаньне аб магчымай забароне на ўезд у Эўразьвяз для грамадзян Расеі і Беларусі абмяркоўваецца на Захадзе ўсё часьцей пасьля закліку прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Прапанову ўжо ўнесьлі на абмеркаваньне ў ЭЗ.
Адной зь першых прапанову Зяленскага наконт забароны наведваць ЭЗ грамадзянам Расеі падтрымала прэм’ер Эстоніі Кая Калас, заявіўшы, што «наведваньне Эўропы — гэта прывілей, а ня права». Сама Эстонія не выдае турыстычных візаў расейцам зь вясны. Парлямэнт Латвіі заклікаў краіны ЭЗ прыпыніць выдачу турыстычных і ўязных візаў ня толькі грамадзянам Расеі, але і Беларусі. «Сказаць выразнае „не“ турыстам з Расеі і Беларусі» запатрабаваў і кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс. У Польшчы ўжо працуюць над канцэпцыяй, якая дазволіць не выдаваць візы расейцам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Financial Times: ЭЗ можа адмяніць пагадненьне аб спрошчанай выдачы віз расіянам. Пра беларусаў пакуль не паведамляецца