Ананімны тэлеграм-канал ZOLAK быў створаны 2 жніўня 2020 году. На наступны дзень яго аўтар апублікаваў паведамленьне, у якім выказаў расчараваньне ў апазыцыі і «так званых нацыяналістах», заявіў, што «беларускі правы рух у заняпадзе».
«Дзьве траціны ўсіх „змагароў“ жадаюць пакінуць сваю краіну і зьехаць у Эўропу, як толькі зьявіцца такая магчымасьць, — гаварылася ў паведамленьні. — Столькі ж ня ведаюць сваёй мовы і, што куды горш, увогуле не жадаюць ні вывучаць яе, ані карыстацца ёй. А тыя нешматлікія правыя, што некалі былі ў Беларусі, што гатовыя былі абараняць сваю краіну са зброяй у руках, цяпер (амаль усе) пад ціскам улады былі вымушаныя зьехаць у іншыя краіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Менску прызнаў сацсеткі Радыё Свабода «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Як адрэагавалі нашы чытачы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі прызналі Радыё Свабода «экстрэмісцкім фармаваньнем». Рэакцыі нашых чытачоўАўтар каналу заявіў, што цяпер «для правых Беларусі пачынаецца новы золак». «Цяпер усе мы можам і павінны аб’яднацца, не баючыся рэпрэсій улады. І гэты тэлеграм-канал быў створаны з мэтай адраджэньня правага руху ў Беларусі. Тут мы радыя ўсім правым, кім бы вы ні былі і якіх бы поглядаў ні прытрымліваліся. Галоўнае, каб вы любілі сваю Айчыну і народ», — адзначыў ён.
Ананімны адміністратар паведаміў, што будзе навучаць падпісчыкаў каналу «кібэрбясьпецы, спорту, здароваму ладу жыцьця і іншым карысным для патрыёта рэчам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што трэба ведаць пра экстрэмізм у БеларусіРаньнія пасты каналу былі прысьвечаныя абвінавачаньням апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 2020 году ў тым, што яны нібыта зьвязаныя з Крамлём, крытыцы мірнага характару пратэстаў. Апошнім часам фокус быў ссунуты на вайну ва Ўкраіне і ўдзел нацыянальных фармаваньняў (у тым ліку беларускіх) у абароне гэтай краіны ад расейскай агрэсіі.
На сёньняшні дзень у пераліку «экстрэмісцкіх фармваньняў» 82 пазыцыі, гэтым статусам сярод іншых надзеленыя шэраг недзяржаўных СМІ.